Аb ovo. альбо Без яйкаў няма цудоуных сянданкаў

Сёння вельмі модна звяртацца да культуры і традыцый мінулых пакаленняў, прапагандаваць сувязь эпох ва ўсіх сферах жыцця. Актуальна гэта і для кулінарыі.

Амаль усе аўтары кулінарных выданняў з усёй сілай свайго таленту даказваюць аўтэнтычнасць народных рацэптаў. Нацыянальныя кухні народаў свету даказваюць сваё права на першынство выкарыстання або вынаходніцтва тых ці іншых страў. Зацікаўленыя чытачы уважліва назіраюць за гэтымі спрэчкамі аддаючы перавагу таму альбо іншаму аўтару ці блогеру. У барацьбу ўключаюцца ўсе больш аўтарытэтныя крыніцы і даследчыкі. І вось ужо піцца — зусім не італьянскага паходжання, бігас лічаць сваіёй нацыянальнаяй стравай ажно чатыры розныя культуры, а за каўбаскі змагаецца амаль кожная традыцыйная кухня Еўропы, Азіі, Усходу і дзвюх Амерык.

І толькі яйкі не чапае ніхто. “Аb ovo”, — абвясцілі аднойчы рымляне. І ўсе, назаўседы, пагадзіліся з імі.

Толькі зерне і малако могуць параўнацца з яйкамі утрыманнем карысных рэчываў на адзінку масы прадукта. Гэта сапраўды скарбніца жыцця і важкі элемент харчовых адносін жывых істотаў.

Яйкі з’яўляліся ежай з тых старажытных часоў, калі будучы чалавек, пакуль яшчэ пакрыты поўсцю, скакаў па дрэвах у пошуках салодкіх пладоў

Да тых часоў, пакуль навукоўцы-селекцыянеры не стварылі яйканоскія пароды хатняй птушкі, яйкі лічыліся святочнай стравай, ласункам для дзяцей або дэлікатэсам заможных людзей. Сёння, дзякуючы сучасным жывёлагадоўчым тэхналогіям, яйкі — амаль што самы даступны прадукт. І ён, па-ранейшаму застаецца адным з самых смачных і карысных. Магчымасцяў іх ужывання і спосабаў прыгатавання так шмат, што гэтай тыматыцы варта прысвяціць асобнае выданне. Мы ж з вамі будзем зыходзіць з таго, што яйкам трэба прысвяціць не менш чым два дні на тыдні ў раскладзе нашых Цудоўных сняданкаў.

І, напрыканцы, адна парада: не слухайце, так званых ЗЛаЖнікаў*, якія актыўна гнэмбяць стравы з яйкаў і заклікаюць ад іх адмовіцца. Яны пужаюць халесцярынавыі жахамі і немінучай смерцю, якая чакае прыхільнікаў яйкаў. Але гісторыя не ведае ні воднага чалавека, які памёр бы ад таго, што адзін-два разы на тыдні снедаў смачнай яешняй, духмяным амлетам, ці фаршырованымі яйкамі.

P.S. Я раней была ўпэўнена, у тым, што ЗлаЖнікі — гэта людзі разважаныя і зацікаўленыя. Але яны, нібы сектанты, з прамытмі мазгамі. Яны запраграмаваныя на нейкі несапраўдны лад жыцца по асобных правілах. І вочы у іх лупатыя, і заклікі абмаркетынгаваныя і самі яны, нібыта зомбі…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Next Post

Грамотное половое воспитание, как профилактика здоровья человечества

Ср Апр 1 , 2020
Мальчики хотят понравиться девочкам, чтобы жизнь продолжалась. Девочки хотят понравиться […]
polovoe vospitanie