Яе вялікась, Каша

«Мае дзеці кашу не ядуць. Муж не лічыць яе за сур’ёзную страву. Мне і самой яна не падабаецца. Вось таму мы і не гатуем кашу,» — вельмі часта я чую такія словы ад маіх знаёмых і сябровак. Далей яны пачынаюць наракаць на сваіх сямейнiкаў, нібыта распешчаных каўбаскамі хуткага прыгатавання альбо пельменямі з бліжэйшай крамы. Скардзяцца на пытанні: што гатаваць і як накарміць?!

І няўцям ім, што з самага ранняга дзяцінства можна было прывучыць сваіх дзяцей да гэтай дзіўнай, карыснай, неверагодна смачнай стравы. Яе Вялікасць, Каша! Скарбніца ўсяго карыснага, што патрэбна вашаму арганізму.

…У маім дзяцінстве кашы не былі хуткарастваральнымі, заўсёды аднолькава салодкімі, з пахамі сырой паперы і экзатычнай садавіны. Ад гэткіх кашаў застаюцца ванітны прысмак і смага, але яны гатуюцца так хутка і проста, што становяцца ледзь не «выручалкай». І, чамусьці, так падабаюцца дзецям, асабліва самым маленькім…

Сярод маіх дзіцячых успамінаў ёсць такія, што валодаюць чароўнай сілай і даюць мне мудрасць маіх продкаў. Такім быў наш лад жыцця. Я помню, як на досвітку мая бабуля распальвала печ, як грымела чугункамі і патэльнямі. Як вошкаўся ў сенцах дзед і мармытаў, што пойдзе “даць кролікам і курам”. Пакуль мае бацькі яшчэ даглядвалі свае апошнія сны, я, ўжо навастрыўшы вухі і адчыніўшы сваё маленькае сэрца ўражанням новага дня, ціхенька куталася ў коўдру і прыслухвалася да гукаў, пахаў. Мне здавалася, што я чую, як булькаціць і пухкае духмяная каша ў бабулінай печы. Як гарачы і добры агонь ахіляе чорны пузаты чыгунок, як варожыць мая любімая Бабка Ёжка над збанком яшчэ цёплага, з-пад каровы, малака. І я з нецярпеннем чакала, пакуль яна пакліча ўсё сямейства да снядання. І мы будзем стукаць лыжкамі, дзьмухаць на гарачую, нібы жывую, кашу, сёрбаць малако, пэцкаць мяккім маслам лусты духмянага хлеба і жартаваць наконт дзедавых выкрунтасаў і ўнучкавых паходжанняў. Мне тады было гадоў пяць, ці шэсць…

Смакавыя якасці крупы ў вялікай ступені залежаць ад спосабаў яе драбнення і апрацоўкі. Сучасныя тэхналогіі адкрываюць новыя межы ў кулінарыі. Ці варта казаць, што сёння значна пашырыліся магчымасці гаспадынь у галіне кашаварэння?

Ад керамічных збанкоў да мульціваркі, ад самаробнай полбы да круглага рысу, ад лагоднай паленты да шчырай прасянкі.

Нельга забываць і аб тым, што кашу патрэбна аздабляць! Вось тут і пачынаецца прастора для вашай творчасці. Эксперыментуйце!

Адным словам, паспрабуйце адчуць сябе валадаром круп. І прысвяціце два — тры дні ў тыдні кашам на сняданак.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика
%d такие блоггеры, как: