Рубрики
Домашняя кухня

Што такое сняданак

Ці ведаеце вы, што такое сняданак? Кубачак кавы ці гарбаты, лустачка хлеба з маслам і зверху кавалак каўбасы? Ёгурт або шклянка простай вады, альбо духмяная пухкая каша з зернем, разынкамі, чарнаслівам?…

Не! Сняданак — гэта рытуал пачатку новага дня, які прынясе новыя пачуцці. Можа, стане першым на шляху да поспеху, можа, застанецца звычайным, але ён не павінен страціцца. Сняданак — гэта не толькі стравы, якія забяспечаць адпаведную частку сутачнай патрэбы ў калорыях, гэта сакрамэнт сямейнага ачагу. Кола свяшчэннага братэрства, ў межах якога кожны яго ўдзельнік адчувае сябе важкім, каханым, шчаслівым.

Сняданак нельга прыгатаваць: яго трэба нарадзіць і напоўніць клопатам і любоўю. А грошы (кошт пытання) знойдуцца. Было б жаданне стварыць моцны і пазітыўны пачатак новага дня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.